Дзівоснае супадзенне: браты-праграмісты, затрыманыя ў розных месцах, сустрэліся ў адным аўтазаку ФОТА
Аляксандр і Віктар у аўтазаку. Фота з фэйсбука
«З двух мільёнаў мінчукоў і дзясяткаў тысяч пратэстоўцаў лёс склаўся так, што пасля затрымання ў розных месцах мы цалкам выпадкова апынуліся ў адным аўтазаку з родным братам. It’s a small world», — напісаў у фэйсбуку праграміст Аляксандр Куўшынаў.
Куўшынава затрымалі ўвечары 15 ліпеня на плошчы Незалежнасці, недалёка ад Цэнтравыбаркама. Амапаўцы знялі Аляксандра проста з ровара.
Фота: Вадзім Заміроўскі, tut.by
Аляксандр Куўшынаў — дырэктар Wialon, флагманскага прадукту беларускай ІТ-кампаніі Gurtam, што на сусветным узроўні займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння для GPS-маніторынгу. Брат Аляксандра Віктар — таксама праграміст, кіраўнік кампаніі PandaDoc, зарэгістраванай у Каліфорніі.
Учора некалькі тысяч чалавек сталі ў чаргу, каб падаць скаргу ў Цэнтравыбаркам пасля нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты.