БЕЛ Ł РУС

БЧБ-нявеста з'ехала з Беларусі

18.12.2020 / 8:6

Nashaniva.com

Блогерка Іна Зайцава, якая выходзіла на мірныя акцыі ў вясельнай сукенцы «па схеме БЧБ», з'ехала з Беларусі. Цяпер яна з дзецьмі знаходзіцца ў Кіеве. Пра гэта Іна паведаміла ў сацсетках.

Неўзабаве ў стрыме яна абяцае распавесці падрабязнасці ад'езду.

Муж Іны Зайцавай быў затрыманы за вывешаны на доме сцяг і асуджаны ў панядзелак на 13 сутак зняволення.

Іна Зайцава — блогерка і мама дваіх дзяцей. 

Раней яна сама трапляла на суткі ў ізалятар, калі ездзіла ў Гродна падтрымаць рабочых «Гродна Азота». Тады яна атрымала штраф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула