Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці
Пра вырашэнне нечакана ўзніклай праблемы вядомая беларуская спявачка Маргарыта Ляўчук, якая нядаўна нарадзіла ва Украіне сына, паведаміла ў сваіх сацсетках.
Фота: instagram.com/margarita.levchuk.official
«Карнійка Максім Русланавіч. Нарэшце атрымалі пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (не прайшло і месяца). Цяпер нас чакае новы квэст — атрыманне ўкраінскага грамадзянства. Чаму ўсё так складана, Украіна?!» — напісала Ляўчук у інстаграме.
Нагадаем, што 24 кастрычніка Ляўчук паведаміла пра нараджэнне сына ад украінца Руслана Карнійкі, з якім пазнаёмілася, калі ездзіла на фронт выступаць перад вайскоўцамі разам з украінскім Культурным дэсантам.
Цяпер Маргарыта жыве з малым дзіцем у Харкаве, а яе муж на фронце, служыць у супрацьпаветранай абароне.
Нягледзячы на тое, што Ляўчук нарадзіла ад украінца, які абараняе Радзіму, і вельмі хацела б, па ўласным прызнанні, каб яе сын быў украінцам, украінскія ўлады пэўны час не дазвалялі зарэгістраваць дзіця з-за беларускага пашпарта маці, пра што сама Маргарыта раней пісала ў сацсетках.
Чытайце таксама:
Маргарыта Ляўчук упершыню паказала сына ВІДЭА
Мікола Сярга падзяліўся, як яго ўразіла Маргарыта Ляўчук
Маргарыта Ляўчук выпусціла песню, якую запісала разам з мужам
Абраннік Маргарыты Ляўчук расказаў, як пазнаёміўся з ёй і даведаўся пра дзіця