БЕЛ Ł РУС

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў

7.12.2024 / 12:45

Nashaniva.com

У сваіх сацсетках анонсу прэм’еры ўласнага кліпу на песню «Я — беларус» Руслан Чарнецкі прысвяціў амаль столькі ж увагі, колькі нядаўняму назначэнню на пасаду міністра культуры.

Руслан Чарнецкі. Фота з яго інстаграма

Песня вельмі ўпісваецца ў трэнды лукашэнкаўскай музычнай прапаганды. Напрыклад, Аляксандра Мелех і Яўген Ермалковіч ужо недзе з месяц бадзёра скочуць і спяваюць «Где родился, там и пригодился» — чарговы вынік творчасці Ганны Сялук. Цяпер жа пра любоў да Беларусі вырашыў праспяваць ажно міністр культуры. Ну і плюнуць у бок нейкіх міфічных ворагаў не забыўся.

Былы танцор у Тайландзе Руслан Чарнецкі вырашыў касіць пад рокера. Трэба адзначыць, што ў сацсеткі ён выклаў найбольш прыстойны кавалак песні. У ім міністр культуры выдае набор пафасных, але даволі шаблонных слоў пра тое, што ён нарадзіўся і вырас у Беларусі, тут яго бацькі і дзеці.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Руслан Чернецкий (@ruslan_charnietski)

Працяг жа можна пачуць на іншых платформах — і ён даволі цікавы.

— Ну что, цветущий сад,

Не нравится вам то, что у нас все хорошо?

Разве могло быть иначе?

Вы столетиями твердите нам о своем превосходстве

Да поймите вы, неразумные, не в превосходстве сила.

Калі ў вас раптам узнікла пытанне, ці не чат GPT вось так рандомна сабраў словы ў сказы, дык не: у кампазіцыі ёсць сапраўдны аўтар. Словы і музыку песні «Я — беларус» напісаў Аляксандр Сухараў.

Чытайце таксама:

Афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Спявак, які хаміў Алексіевіч, арганізаваў фестываль дзіцячай творчасці імя самога сябе

Ганарар для сясцёр Груздзевых. Колькі каштуюць бюджэту выступы артыстаў на дзяржаўных канцэртах

Каментары да артыкула