БЕЛ Ł РУС

Жыхар Гомеля знайшоў на вуліцы 1800 «дублёў». Усё скончылася крымінальнай справай

11.01.2025 / 10:22

Nashaniva.com

50-гадовы жыхар Гомеля знайшоў на вуліцы 18 сувенірных банкнот па 100 рублёў. Ён паспрабаваў купіць за іх садавіну на рынку, але не атрымалася, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Затое ў краме прадавец нічога не заўважыла і адправіла ў касу сувенірныя грошы.

У гэтай краме мужчына купіў прадукты і бытавыя прылады, ён разлічыўся 5 купюрамі з надпісам «100 дублёў».

Заведзена крымінальная справа за махлярства, мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула