БЕЛ Ł РУС

«Слодыч» прыдумаў сваё заданне для «Гульні ў кальмара». Высветлілася, што шмат беларусаў даўно так гуляюць

16.01.2025 / 19:36

Nashaniva.com

У першым сезоне шалёна папулярнага серыяла «Гульня ў кальмара» было заданне — з дапамогай іголкі выдрапаць фігуркі з цукровых сот. Кандытарская фабрыка «Слодыч» прапанавала свой варыянт.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Жартаўлівы ролік пад назвай «Беларуская версія «Гульні ў кальмара» з'явіўся ў тыктоку прадпрыемства. У відэа дзяўчына старанна і акуратна выломвае фігурку лімона з печыва. «Прызнайцеся, кожны еў печыва з малюнкамі менавіта так», — напісаў невядомы аўтар у подпісу да роліка.

@spartak.by Признавайтесь, каждый кушал печенье с рисунками именно так #игравкальмара #squidgame #кино #юмор #гомель #рек ♬ оригинальный звук - Кондитерская фабрика «Спартак»

Карыстальнікам тыктока ідэя спадабалася. Відэа набрала каля 540 тысяч праглядаў і 25 тысяч лайкаў. Высветлілася, што сапраўды шмат хто з беларусаў есць печыва такім чынам. Нехта выкарыстоўвае для гэтай справы аловак, нехта зубачыстку, а нехта ламае ці грызе.

Эксперты адразу адзначылі, што найбольш складаныя фігуры — шахматы, чайнік з кубачкам, валошка. А карову дык увогуле ніхто не змог перамагчы.

«Атрымліваецца, мы адкрылі «Гульню ў кальмара» раней за ўсіх», — напісала адна з каментатарак.

Жартавалі каментатары і наконт пакарання за пройгрыш у беларускай версіі «Гульні ў кальмара». У паўднёвакарэйскім серыяле расстрэльвалі тых, хто выпадкова зламаў сваю фігурку. Добрыя ж суайчыннікі пішуць: «Зламаеш — прымусяць бульбу чысціць».

Чытайце таксама:

У новым сезоне серыяла «Гульня ў кальмара» можна пабачыць афіцыйны сцяг Беларусі

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?

Netflix запускае рэаліці-шоу «Гульня ў кальмара» з самым вялікім у гісторыі прызавым фондам

Каментары да артыкула