БЕЛ Ł РУС

У Швецыі гаспадыня памыла ката ў пральнай машыне

24.01.2025 / 9:42

Nashaniva.com

У Швецыі пажылая гаспадыня ката па мянушцы Макс запусціла пралку, не заўважыўшы, што ўнутры машынкі адпачываў яе гадаванец. Жывёла трапіла ў барабан разам з рэчамі і цудам засталася жывой. Пра гэта паведамляе Aftonbladet.

Ілюстрацыйнае фота

Жанчына ўсталявала праграму мыцця на тэмпературу 40 градусаў і пайшла займацца сваімі справамі. Ката ўнутры барабана яна заўважыла за некалькі хвілін да заканчэння прання.

Пенсіянерка вельмі спалохалася і адразу выключыла машыну. Па яе словах, калі яна адкрыла дзверцы, Макс не варушыўся.

Жанчына імгненна адвезла гадаванца ў ветклініку, дзе ёй паведамілі, што кот жывы і паправіцца. Праз тры дні знаходжання ў стацыянары для катоў Макс вярнуўся дадому.

Суразмоўніца хвалявалася, што ў Макса будзе моцны стрэс. Але, паводле яе слоў, жывёла хутка аправілася пасля інцыдэнту і паводзіць сябе, як звычайна.

Чытайце таксама:

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА

Каментары да артыкула