БЕЛ Ł РУС

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал

24.01.2025 / 21:53

Nashaniva.com

Журналіст будзе весці жывую трансляцыю са студыі «Белсата» ў дзень галасавання 26 студзеня. Ён расказаў «Нашай Ніве», чаму вярнуўся на тэлеканал.

Алесь Залеўскі расказвае, што пасля некалькі гадоў жыцця ў Грузіі быў у пошуку працы.

«Пачаліся перамены на «Белсаце». Натуральным чынам намалявалася гісторыя майго вяртання. Гэта не была вакансія, на якую трэба было падавацца, я сам напісаў кіраўніцтву і прапанаваў. Быў такі агульны інтарэс: і з боку кіраўніцтва, і з майго боку, бо шукаў працу. Была ахвота, прынамсі, разгледзець такі варыянт. І ўсё добра склалася.

«Белсат» — адзінае беларускамоўнае тэлебачанне, дзе я сапраўды магу сябе рэалізаваць. Пачуваюся тут як дома», — кажа ён.

Алесь Залеўскі нарадзіўся ў Гродне. З'явіўся на «Белсаце» з моманту стварэння тэлеканала ў 2008 годзе: працаваў у варшаўскім бюро, быў вядучым перадачы «Тыдзень у Аб'ектыве». З цягам часу стаў тварам тэлеканала.

У 2014 годзе Залеўскі вярнуўся з Польшчы ў Беларусь. З'яўляўся аўтарам цыкла «Рэпартаж Залеўскага», а потым перадачы «Людскія справы». У 2019-м развітаўся з «Белсатам».

У канцы 2021 года здарыўся скандал. Былы супрацоўнік ГУБАЗіК Аляксандр Азараў заявіў, што, па яго інфармацыі, Алесь Залеўскі супрацоўнічаў з КДБ. Залеўскі абвяргаў гэта.

Чытайце таксама:

Агнешка Рамашэўская: Шкада, што мы не ўзялі камуністаў за морду

Хто стане вядучым нядзельнага шоу, якое «Белсат» будзе паказваць замест праграмы «Тыдзень» Падсасоннага і Кулея?

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Каментары да артыкула