БЕЛ Ł РУС

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»

24.01.2025 / 19:41

Nashaniva.com

Прапагандыстка «СБ» Людміла Гладкая некалькімі словамі патлумачыла сутнасць палітычных фільмаў на беларускім тэлебачанні.

Днямі ў эфіры БТ паказвалі інтэрв’ю палітзняволенага Васіля Верамейчыка, якое брала непасрэдна Гладкая. Яна спытала ў яго, чаму полк названы іменем Каліноўскага. Ад адказу пакінулі літаральна некалькі словаў. Цяпер жа ў эфіры ў Азаронка прапагандыстка прызналася, што насамрэч адказ Верамейчыка быў нашмат даўжэйшы:

«Чаму вы вось гэтага персанажа выбралі? Гэта іх любімы гістарычны персанаж для вайны з Расіяй. І ён мне растлумачыць не змог, мучыўся, туды-сюды кідаўся, кідаўся, нешта спрабаваў праводзіць. Мы, канечне, выразалі».

Чытайце таксама:

Прапаганда анансавала сюжэт з былым добраахвотнікам Васілём «Пацуком» Верамейчыкам, запісаны ў гатэлі

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука

«Кубло такое». З перапісак Кабанчука робіцца ясна, чаму Верамейчыка палічылі небяспекай і забаранілі яму ўезд ва Украіну

Каментары да артыкула