БЕЛ Ł РУС

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе

6.02.2025 / 23:6

Nashaniva.com

Рэвалюцыйная распрацоўка ўбачыла свет дзякуючы кампаніі Google і яе штучнаму інтэлекту.

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Усе краіны свету сутыкаюцца з сур'ёзнай праблемай у выглядзе ямаў і расколін на асфальтаваных дарогах, што выклікае не толькі вялізныя фінансавыя страты для дзяржаў, але і раздражненне сярод звычайных кіроўцаў. Гэтай праблеме, аднак, не застаецца існаваць доўга.

Як піша афіцыйны блог Google, даследчыкі з Каралеўскага каледжа Лондана і ўніверсітэта Суонсі ў супрацоўніцтве з навукоўцамі з Чылі і самімі супрацоўнікамі Google стварылі новы тып асфальту, які здольны самастойна аднаўляць пашкоджанні.

З'яўленне расколін і ямаў у асфальце часта звязанае з акісленнем бітуму (прадукта выветрывання нафты) — клейкага чорнага рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў асфальтавых сумесях. Навукоўцы з дапамогай штучнага інтэлекту (ШІ) ад Google дэталёва даследавалі механізм працэсу акіслення бітуму і знайшлі спосаб, як яго спыніць і прымусіць працаваць у зваротны бок.

«Для даследавання складаных арганічных малекул у бітуме было выкарыстана машыннае навучанне ШІ — падыход значна хутчэйшы і таннейшы за традыцыйныя вылічальныя мадэлі. Гэта дазволіла нам дэталёва вывучыць працэс акіслення асфальту і стварыць новую сумесь з бітуму і спецыяльных порыстых спораў раслін, прасякнутых перапрацаванымі алеямі.

Пад ціскам колаў транспарту споры ў асфальце адразу вызваляюць алівы, якія пранікаюць у расколіны, змякчаюць бітум і дапамагаюць яму ізноў злучацца ў адзінае цэлае.

Ідэя натхнёная самой прыродай, дзе некаторыя расліны і жывёлы здольныя рэгенераваць свае пашкоджаныя тканкі», — адзначаюць навукоўцы.

Па іх словах, тэхналогія яшчэ пакуль не гатовая для выпуску на рынак, але яна абяцае беспрэцэдэнтна ўдасканаліць сусветную інфраструктуру дарог і істотна зменшыць выдаткі на іх рамонт.

Чытайце таксама:

Жыхар Смілавіч паскардзіўся ў тыктоку на разбітыя вуліцы і «знакамітую лужыну». Што яму адказалі ўлады

У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы — для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры»

Улады заявілі пра планы асфальтаваць усе дарогі ад аграгарадкоў да райцэнтраў

Каментары да артыкула