БЕЛ Ł РУС

«Падвергнуўся крытыцы за маладушнасць». Як улады вядуць спісы нелаяльных сілавікоў і спартсменаў

13.02.2025 / 17:35

Nashaniva.com

«Кіберпартызаны» паведамілі, што ва ўзламаных імі ўнутраных сетках дзяржаўных устаноў сустракаюцца спісы людзей пэўных прафесій, заўважаных у нелаяльнасці рэжыму Лукашэнкі. У якасці прыкладаў яны апублікавалі некалькі скрыноў з такіх спісаў, на якіх фігуруюць спартсмены і былыя супрацоўнікі сістэмы МУС.

«Жудасныя насамрэч спісы, прасякнутыя духам сталінскіх часоў, у якіх захрасла лукашэнкаўская хунта», — каментуюць гэтыя матэрыялы «Кіберпартызаны», адзначаючы, што нават пасля звальнення рэпрэсіўныя структуры імкнуцца адсочваць, дзе знаходзяцца і працуюць людзі, прызнаныя нелаяльнымі.

У якасці падстаў для звальнення часцей за ўсё ў гэтых спісах сустракаецца фармулёўка «прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў, не падтрымліваў дзейную ўладу». Але бываюць і іншыя, больш канкрэтныя прычыны:

Чытайце таксама:

Міністр Іван Кубракоў і дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Кубракоў — сваякі? Не, фэйк

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы высокапастаўлены губазікавец Ціхіня, якога абвінавачвалі ў карупцыі

Кіберпартызаны ўзламалі некалькі рэгіянальных сайтаў і запоўнілі іх віншаваннямі з Пагоняй

Каментары да артыкула