БЕЛ Ł РУС

«Ты не можаш выйграць дэмакратычныя выбары тым, што кідаеш свайго апанента за краты». Ці адрэагуе на словы Вэнса Лукашэнка?

14.02.2025 / 18:16

Nashaniva.com

За кратамі застаюцца Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка і Мікола Статкевіч.

Джэй Вэнс. Скрыншот: The White House / YouTube

На Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Вэнс зрабіў эмацыянальную прамову наконт пагроз, з якімі цяпер сутыкаецца міжнародная супольнасць.

Ён выказаўся аб цэнзуры ў медыя, палітычнай барацьбе і міграцыі.

«Ты не можаш выйграць дэмакратычныя выбары тым, што цэнзуруеш ці кідаеш свайго апанента за краты. Няважна, гэта лідар апазіцыі, сціплы хрысціянскі вернік, які моліцца ў сваім доме, ці журналіст, які спрабуе перадаваць навіны. Не можаш і перамагчы, калі зневажаеш свой электарат, задаючы пытанні «Хто можа быць часткай нашага супольнага грамадства?»».

У Беларусі 1226 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі. За кратамі знаходзяцца лідары апазіцыі, журналісты, працаўнікі заводаў, выкладчыкі і іншыя людзі, якія шчыра выказваліся аб несправядлівасці ў краіне.

Да 14 год калоніі асуджаны экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка і лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Мікола Статкевіч. За кратамі знаходзіцца і сын Бабарыкі Эдуард. Да 19,5 год прыгаварылі блогера Сяргея Ціханоўскага, да 11 год — Марыю Калеснікаву, кіраўніцу выбарчага штабу Бабарыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула