БЕЛ Ł РУС

Дуэт Sw@da і Niczos з песняй на падляшскай гаворцы заняў на польскім адборы на «Еўрабачанне» другое месца

15.02.2025 / 7:58

Nashaniva.com

14 лютага прайшоў фінал польскага адбору на «Еўрабачанне-2025». Дуэт Sw@da і Niczos з песняй «Люстэрка» заняў другое месца ў глядацкім SMS-галасаванні. Гэта быў радасны вечар для беларусаў Падляшша. У Беларусі старонка дуэта прызнаная экстрэмісцкай — за нацыянальную беларускую сімволіку.

Скрыншот відэа выступу ад TVP

Песня была выканана на падляшскай гаворцы, на якой размаўляюць беларусы Падляшша.

Пераможцай адбору стала спявачка Юстына Стэчкоўска.

Sw@da і Niczos набралі 23,69 працэнта галасоў, Юстына Стэчкоўская — 39,32.

У Беларусі старонка дуэта прызнаная экстрэмісцкай — за нацыянальную беларускую сімволіку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула