БЕЛ Ł РУС

Беларуская смятана як дубайскі шакалад. Што пачым у магазінах ААЭ

16.02.2025 / 11:49

Nashaniva.com

Карэспандэнт «Мінск-Навіны» наведаў гандлёвыя сеткі Дубая (ААЭ) і праверыў, ці ёсць у продажы беларускія прадукты.

Прадуктовы супермаркет Waitrose у Dubai Mall прапануе селядзец беларускага вытворцы масай нета 250 грамаў па фантастычнай цане — 25,75 дырхама (каля 23 беларускіх рублёў).

У Мінску аналагічны прадукт каштуе прыкладна ў пяць разоў танней.

180-грамовы марынаваны салат з марской капусты каштуе 14,75 дырхама (каля 13 беларускіх рублёў), што ў шэсць разоў даражэй, чым у сталічных беларускіх магазінах.

Але яшчэ больш здзівіла цана айчыннай смятаны аднаго з брэсцкіх вытворцаў. Прадукт з тлустасцю 20% і масай 380 грам абыдзецца жыхарам і гасцям Дубая ў 34 дырхамы (крыху больш за 30 беларускіх рублёў). Такую цану прапануе супермаркет Аllday Fresh.

Гэта амаль у дзесяць разоў даражэй, чым у Беларусі.

Цікава, што ў гэтай жа краме такі папулярны дубайскі шакалад каштуе ў чатыры разы танней — 8,5 дырхама (7,5 беларускага рубля але за плітку ў 30 грам).

Супермаркет WestZone прапануе беларускі тварог 9%-й працэнтнай тлустасці і вагой 300 грамаў за 24,5 дырхама (каля 22 беларускіх рублёў). Гэта прыкладна ў сем разоў даражэй, чым у Мінску.

Кіраўнік адной з крам даў тлумачэнне высокаму кошту беларускай прадукцыі. Паводле яго слоў, уся справа ў няпростай і дарагой лагістыцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула