БЕЛ Ł РУС

«Слова маё — гэта меч у баі». Гурт Nochy запісаў кліп да Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2025 / 20:43

Nashaniva.com

Грамадская арганізацыя «Годна» разам з гуртом Nochy выпусцілі адмысловы кліп да Міжнароднага дня роднай мовы. Як сцвярджаецца: «Гэта не проста песня — гэта моцны адказ усім, хто спрабуе прымусіць нас забыцца, саромецца або маўчаць».

«Кліп паказвае, з чым сутыкаюцца беларускамоўныя. У ім выкарыстаныя рэальныя каментары, якія людзі чуюць ці чытаюць ледзь не штодня. Але гэта не гісторыя пра хейт — гэта гісторыя пра нашую сілу! Бо замест таго, каб апусціць рукі і прамаўчаць, мы гаворым: мы тут, мы ёсць і нас не спыніць», — піша «Годна» ў анатацыі да кліпа.

Чытайце таксама:

Топ артыстаў новай хвалі, якія робяць песні па-беларуску

Беларускія гараджане не хацелі б павелічэння русіфікацыі — незалежнае даследаванне

У гэтым слове амаль усе робяць памылку. Запомніце, як правільна

Каментары да артыкула