БЕЛ Ł РУС

Трамп не паляціць на парад 9 Мая ў Маскву

22.02.2025 / 9:45

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША на сустрэчы з журналістамі ў Белым доме заявіў, што не паедзе ў Маскву 9 мая. Ён адказаў на пытанне рэпарцёра, ці не збіраецца ўдзельнічаць у святкаванні ў Расіі Дня Перамогі ў Другой сусветнай вайне, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Французскі часопіс Le Point раней са спасылкай на неназваныя крыніцы паведаміў, што Трамп можа прысутнічаць на парадзе ў Маскве. Выданне выказала здагадку, што Трамп у Маскве сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным.

Прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў пасля паведаміў, што візіт Трампа ў Маскву на святкаванне 9 Мая пакуль не плануецца.

На пытанне журналістаў, ці дамовіліся бакі аб візіце, Пяскоў адказаў адмоўна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула