БЕЛ Ł РУС

Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца

23.02.2025 / 13:21

Nashaniva.com

У суботу ўвечары адміністрацыя Трампа разаслала электронныя лісты федэральным чыноўнікам з патрабаваннем да вечара панядзелка расказаць падрабязнасці аб сваіх працоўных дасягненнях за папярэдні тыдзень, інакш яны згубяць працу, піша Reuters.

Ілан Маск прывёў у Авальны кабінет свайго сына X Æ A-Xii. Фота: Alex Brandon / AP

Электронныя лісты прыйшлі неўзабаве пасля таго, як Ілан Маск, мільярдэр і кіраўнік Дэпартамента эфектыўнасці ўрада (DOGE), напісаў пра іх у X. Ён дадаў, што адмова ад адказу на запыт па электроннай пошце будзе разглядацца як адстаўка.

Маск апублікаваў свой пост праз некалькі гадзін пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што DOGE павінна стаць больш агрэсіўнай у сваіх спробах «скараціць і змяніць 2,3-мільённую федэральную працоўную сілу».

У электронным лісце, прагледжаным Reuters, супрацоўнікам прапануецца ў пяці пунктаў падсумаваюць, «чаго вы дасягнулі на працы на мінулым тыдні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула