БЕЛ Ł РУС

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі

24.02.2025 / 17:42

Nashaniva.com

Студэнтам паказвалі прапагандысцкія фільмы, знаёмілі з міністрам унутраных спраў і нават вазілі ў жодзінскую турму. Справаздача пра гэта апынулася ў «Кіберпартызан».

Ганна Бакун. Фота: БДУ

У КДБ напісала прарэктарка па выхаваўчай працы Бакун Ганна Станіславаўна. З яе слоў, у 2023/24 вучэбным годзе БДУ спрабаваў перавыхаваць сем студэнтаў факультэта філасофіі і сацыяльных навук.

Увесь час дзеянні студэнтаў кантралявалі — як падчас заняткаў, так і па-за іх межамі. Гэта рабілася праз куратараў вучэбных груп.

Справаздача прарэктаркі Бакун. Скрыншот: «Кіберпартызаны»

У маі 2024 года студэнтам арганізоўвалі размову з супрацоўнікам пракуратуры Маскоўскага раёна Мінска, дзе яны павінны былі абмеркаваць «экстрэмізм».

Увесну таго ж 2024 года студэнтаў павезлі ў жодзінскую турму — з мэтамі прафілактыкі і азнаямлення.

Студэнтам паказвалі прапагандысцкія фільмы, вадзілі на сустрэчы з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым і генеральным пракурорам Андрэем Шведам.

Таксама ім трэба было прысутнічаць на абмеркаваннях «Палітычныя партыі Беларусі» і мерапрыемстве ад БРСМ «Канстытуцыя: 30 год асноўнаму закону».

З яшчэ адным студэнтам, але з Юрыдычнага каледжа БДУ, прарэктарка Бакун таксама працавала. З ім яна правяла прафілактычную размову і звадзіла на мерапрыемства пра «генацыд беларускага народу». Размаўлялі і з бацькамі вучня — але пра паспяховасць гэтага рашэння нічога невядома.

Чытайце таксама:

Памілаваны экс-палітвязень Арцём Баярскі знайшоў працу і плануе аднавіцца на хімфаку БДУ

Рэктарка Універсітэта культуры распавяла, як «рассталася» з незадаволенымі супрацоўнікамі ўніверсітэта

Каментары да артыкула