БЕЛ Ł РУС

Маск назваў Канаду несапраўднай краінай

25.02.2025 / 14:35

Nashaniva.com

Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск, які з'яўляецца дарадцам прэзідэнта ЗША і мае канадскае грамадзянства, назваў Канаду несапраўднай краінай у адказ на петыцыю з патрабаваннем пазбавіць яго грамадзянства гэтай краіны, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images

Маск адрэагаваў на навіну аб тым, што ў Канадзе масава падпісалі петыцыю з просьбай пазбавіць Маска канадскага грамадзянства за яго ролю ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і спробы атакаваць суверэнітэт Канады.

«Канада — несапраўдная краіна», — напісаў Ілан Маск у сваёй сацсетцы Х (Twitter).

Больш за 230 тысяч канадцаў падпісалі парламенцкую петыцыю з заклікам пазбавіць Маска канадскага грамадзянства праз ягоную дзейнасць, якая супярэчыць нацыянальным інтарэсам Канады.

Маск нарадзіўся ў Паўднёвай Афрыцы і мае пашпарты Канады і ЗША. Канадскае грамадзянства ён атрымаў праз сваю маці-мадэль і дыетолага Мэй Маск, якая родам з правінцыі Саскачэван. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула