БЕЛ Ł РУС

У адным з мінскіх кафэ падаюць бліны за 300 рублёў

27.02.2025 / 16:6

Nashaniva.com

У панядзелак стартаваў масленічны тыдзень, і многія кафэ і рэстараны дадалі бліны ў меню, але цэны ў адным кафэ здзіўляюць, піша Onliner.by.

У Cafe de Paris на вуліцы Маркса ў Мінску ў меню ўвялі адразу 7 блінных страў. Галоўная раскоша — бліны з чорнай ікрой. За 330 грам гэтага задавальнення прыйдзецца выкласці 300 рублёў.

Калі хочацца ўзяць нешта больш сціплае, выбар можна спыніць на блінах з курыцай, грыбамі і соусам марне — усяго 22 рублі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Café de Paris (@cafedeparisminsk)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула