БЕЛ Ł РУС

Блогер паказаў, як пераварыў самы гнілы «Фальксваген Гольф» у Беларусі

25.03.2025 / 7:0

Nashaniva.com

Аб'ёмы выкананых работ уражваюць, бо майстар фактычна зварыў машыну нанова.

Фота: скрыншот з ютуб-канала «Тачки пацанов с района»

Першыя відэа з «Фальксваген Гольф», які амаль цалкам выгніў, аўтар апублікаваў у верасні 2024 года. Рамонтныя працы працягнуліся паўгода. 

На відэа бачна, што ў машыны не засталося ніводнага элемента, які б не быў моцна пашкоджаны карозіяй.

Фота: скрыншоты з інстаграма aleksandr_zhitkevich_

Парогі раней «рамантавалі» з дапамогай мантажнай пены. У выніку яны настолькі моцна прагнілі, што пасля выдалення пашкоджаных элементаў, парогаў і большай часткі днішча ў машыне не засталося. Уся канструкцыя трымалася толькі на даху і цэнтральным тунэлі.

Фота: скрыншоты з інстаграма aleksandr_zhitkevich_

У відэа хлопец распавядаў, што сярод іншага яму давялося канструяваць мацаванне для крэсла кіроўцы, паколькі яно таксама прагніла. 

Задняя левая чвэрць выгніла настолькі моцна, што майстар вырашыў замяніць яе на выразаную з іншай машыны. 

Фота: скрыншоты з інстаграма aleksandr_zhitkevich_

У каментарах пад відэа людзі не толькі выказваюць захапленне ад таго, што ў блогера рукі растуць з правільнага месца, але і задаюцца пытаннем мэтазгоднасці такога рамонту.

Відавочна, што з эканамічнага пункту гледжання такі рамонт не мае ніякага сэнсу, бо прагніў гэты Гольф літаральна паўсюль.

Фота: скрыншоты з інстаграма aleksandr_zhitkevich_

Сам блогер тлумачыць, што гэта машына знаёмага, які папрасіў яго падварыць аўто. А паколькі ўсю глыбіню трагедыі можна было ўбачыць толькі разабраўшы машыну, майстар нібыта не мог адмовіцца ад рамонту, хоць і папярэджваў гаспадара аб тым, што рабіць гэтую машыну сэнсу няма.

Фота: скрыншоты з інстаграма aleksandr_zhitkevich_

Тым не менш прынамсі для стварэння кантэнту такі «Гольф» — гэта акурат тое, што трэба.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Александр (@aleksandr_zhitkevich_)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула