БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заклікаў развіваць майнінг

4.03.2025 / 12:43

Nashaniva.com

«Калі гэта нам выгадна, давайце будзем рабіць. У нас ёсць лішак электраэнергіі», — сказаў ён.

Фота: Ali Cura Anadolu via Getty Images

Аляксандр Лукашэнка даручыў развіваць у краіне майнінг крыптавалют. Пра гэта ён заявіў, звяртаючыся да новага міністра энергетыкі Аляксея Кушнарэнкі, піша БелТА.

«Паглядзіце па гэтым майнінгу. Усё больш людзей звяртаецца да мяне. Калі гэта нам выгадна, давайце будзем рабіць. У нас ёсць лішак электраэнергіі. Хай яны займаюцца гэтай крыптавалютай і гэтак далей. Тым больш вы бачыце, якім шляхам ідзе свет. І асабліва найбуйнейшая эканоміка свету. Яны ўчора абвясцілі, што будуць трымаць (крыптавалюту) у рэзерве», — сказаў ён.

«Таму попыт на іх будзе. Ну, можа быць, і нам самім гэтым заняцца. Што ж мы прыцягваем нейкіх інвестараў, прадаём ім электраэнергію, хаця я гэтага не выключаю. Але трэба і самім рабіць. Такія прапановы ёсць. Думаю, што вы пераадолееце гэтую бюракратыю і дакладзіце, што трэба рабіць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызначыў віцэ-прэм'ераў — яны старыя

Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў

Лукашэнка забараніў Снапкову лаяцца матам на міністраў і біць іх па галаве

Лукашэнка часткова зацвердзіў новы склад урада. Сілавікі захавалі пасады

«35-40 тысяч рублёў!» Лукашэнка абураны, што ў спорце нехта атрымлівае «тры заробкі прэзідэнта»

Каментары да артыкула