БЕЛ Ł РУС

Мінлясгас просіць беларусаў паведамляць пра пажары

7.03.2025 / 15:14

Nashaniva.com

У сувязі з высокай пажаранебяспечнасцю ў лясах першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун заклікаў грамадзян не заставацца абыякавымі і аператыўна паведамляць пра ўзгаранні.

Калі вы заўважылі задымленне ў лесе, важна адразу ж патэлефанаваць у службу выратавання па нумарах 101 або 112, падкрэсліў Аляксандр Драгун.

Інфармацыя імгненна паступіць у лясныя службы, што дазволіць хутка зрэагаваць. Таксама можна паведаміць пра пажар наўпрост у лясніцтва, кантакты якога размешчаныя на інфармацыйных стэндах у лясных угоддзях.

Паводле слоў Аляксандра Драгуна, калі чалавек мае магчымасць і сілы, ён можа паспрабаваць спыніць распаўсюджванне агню на пачатковай стадыі, але рабіць гэта трэба з асаблівай асцярожнасцю.

«На пачатку ўзгарання яго значна лягчэй патушыць, пакуль полымя яшчэ не разгарэлася. Пры гэтым трэба быць вельмі ўважлівымі: у першую чаргу неабходна паведаміць пра пажар у службу выратавання, а далей — па магчымасці і пры наяўнасці неабходных сродкаў паспрабаваць патушыць агонь», — адзначыў намеснік міністра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула