Спыніўся сусветны гандаль кавай
Гандляры і абсмажвальнікі кавы паведамілі, што скарацілі свае закупкі сыравіны да мінімальнага ўзроўню, паколькі галіна перажывае рэзкі скачок цэнаў, піша Reuters. Сусветны гандаль спыніўся.
Фота: vecteezy
Удзельнікі штогадовай канферэнцыі Нацыянальнай кававай асацыяцыі заявілі, што шакаваныя 70-працэнтым ростам цэн ф'ючарсаў на каву тыпу арабіка, якая з'яўляецца эталонам для здзелак па ўсім свеце.
Рост цэн на каву быў выкліканы зніжэннем вытворчасці ў важных рэгіёнах, дзе яна вырошчваецца, асабліва ў Бразіліі, што прывяло да зніжэння даступнасці зерня.
«Звычайна да гэтага часу ў нас ужо ўсё распрададзена, але пакуль мы рэалізавалі менш за 30% прадукцыі. Значнае павышэнне цэн з'ядае грашовы паток кліентаў, у іх не хапае грошай на куплю таго, што ім трэба», — сказаў Рэнан Шуэйры, генеральны дырэктар ELCAFE C.A. у Эквадоры.
Трэйдар сыравіны Луі Дрэйфус заявіў падчас канферэнцыі, што ў адказ на павелічэнне цэнаў вытворцы пашыраюць плантацыі, дзе вырошчваюць каву.
Плантацыі павялічылі ў Індыі, Угандзе, Эфіопіі і Бразіліі. Лічыцца, што калі Бразіліі ўдасца сабраць хоць бы адзін буйны ўраджай, то гэта, у спалучэнні з новымі пасяўнымі плошчамі, можа прывесці да падзення цэн.