БЕЛ Ł РУС

У Петрыкаўскім раёне трапілі на камеру дзве рысі ВІДЭА

10.03.2025 / 23:54

Nashaniva.com

На адной з тыкток-старонак з'явілася відэа, на якім можна заўважыць двух рысяў. Аўтарка старонкі сцвярджае, што яно знятае 7 сакавіка ў Петрыкаўскім раёне.

Скрыншот з відэа

На відэа на ўскрайку бярозавага гаю бачная рысь, павернутая мордай да камеры. Неўзабаве з боку поля ў кадр забягае другі звер, пасля чаго абое хаваюцца ў лесе.

@irinabudnik8 Будте осторожнее в лесу#петриков #петриковскийрайон #беларусь #рысьвбеларуси ♬ оригинальный звук - ИРИНА АНАТОЛЬЕВНА

Рысі, як правіла, вядуць адзіночны лад жыцця, але акурат цяпер у гэтых жывёл «шлюбны» сезон, таму на відэа, найверагодней, трапілі самец і самка.

Чытайце таксама:

Харызматычны драпежнік нашых лясоў. Таямніцы беларускай рысі

У Слуцкім раёне ў хлеў забрыла рысь ВІДЭА

Шалёная рысь прабралася ў двор жылога дома і памерла

Вызначылі тэрміны палявання на чырвонакніжных мядзведзя і рысь

У Белавежскай пушчы паказалі, якія жывёлы трапляюць у ФОТАпастку

Каментары да артыкула