БЕЛ Ł РУС

Школьнікі з Чыжоўкі вырашылі крэатыўна павіншаваць настаўніцу беларускай мовы

12.03.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Выклікалі ёй «Артура Піражкова» — танчыць сабралася, здаецца, палова раёна.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Вучні сталічнай школы №124 з вуліцы Убарэвіча вырашылі зрабіць сюрпрыз для любімай настаўніцы беларускай мовы. У дзень яе нараджэння яны замовілі для яе акцёра ў касцюме ўкраінска-расійскага спевака Артура Піражкова. За пераапранутым артыстам да пад’езду імянінніцы ішла салідная дэлегацыя. Нязвыклая да крэатыву Чыжоўка вырашыла далучыцца да свята.

Псеўда-Піражкоў падарыў здзіўленай настаўніцы букет ружовых руж. У выніку жанчына разам з вучнямі і мінакамі весела танчыла пад самыя вядомыя песні спевака.

@big.stars.show_ Ученики приехали к дому своей учительницы, чтобы поздравить её с Днем Рождения Это так трогательно #ростовыекуклыбеларусь #минск #праздник #ростовыекуклыминск #сюрпризнаденьрождения #наденьрождения #бигстарсшоу #вминске #неожиданныйсюрприз #bigstarsshow ♬ оригинальный звук - Ростовые куклы Минск ✨

Відэа завірусілася і набрала 2,2 мільёна праглядаў, а таксама больш за 280 тысяч лайкаў. У каментарыях жартавалі, што, мабыць, у касцюме двоечнік, які хоча выправіць адзнаку за чвэрць. Шмат хто адзначыў, што не для кожнай настаўніцы вучні будуць так старацца — значыць, сапраўды яна ўмее знайсці падыход да дзяцей. Адна дзяўчынка напісала, што яе настаўніца такое наўрад ці зразумела б: «Нас бы вучылка ўжо задушыла».

«Калі я паступлю ў педагагічны і мяне не будуць так віншаваць, я згублю сэнс жыцця», — жартуюць у каментарах.

Чытайце таксама:

У Гродне дзяўчыне на 8 Сакавіка падарылі поні

Мінскай блогерцы не хапае на першы ўзнос за машыну. Яна прадае любімыя стрынгі за тысячу еўра

Крама адзення ў Мінску прадае падарункавы сертыфікат на 5000 рублёў

Каментары да артыкула