БЕЛ Ł РУС

Аляксей Протас аформіў сёмы беларускі хет-трык у НХЛ

12.03.2025 / 8:11

Nashaniva.com

У рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) «Вашынгтон Кэпіталз» перамог «Анахайм Дакс» з лікам 7:4. 24-гадовы беларускі форвард «Кэпіталз» Аляксей Протас закінуў тры шайбы ў гэтым матчы.

Аляксей Протас. Фота: x.com/Capitals

Аляксей згуляў на правым фланзе звяна. Яго партнёрамі па тройцы сталі П'ер-Люк Дзюбуа і Конар Макмайкл, піша «Беларускі хакей».

Такім чынам, Протас аформіў сёмы беларускі хет-трык у гісторыі НХЛ.

Раней па тры шайбы за матч закідвалі двойчы Андрэй Касціцын і Ягор Шаранговіч, а таксама Сяргей Касціцын і Міхаіл Грабоўскі.

У гэтым сезоне на рахунку Протаса: 65 гульняў, 58 балаў(28 шайб + 30 перадач), карыснасць: +39, 18 хвілін штрафу.

«Вашынгтон» займае 1-е месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула