БЕЛ Ł РУС

Праблемы з візамі на канцэрт Каржа ў Варшаве — беларусы атрымліваюць адмовы па незразумелых прычынах

14.03.2025 / 8:6

Nashaniva.com

9 жніўня 2025 года Макс Корж адыграе канцэрт у Варшаве, і беларусы ўжо кінуліся рабіць візы ў Польшчу. Але ўжо ёсць выпадкі, калі людзі адмаўляюцца ад квітка, бо не могуць атрымаць візу.

У адным са спецыяльных чатаў, прысвечаных атрыманню візы на канцэрт, ужо некалькі дзён публікуюць вынікі падачы. Пакуль што колькасць адмоваў складае 40% ад усіх атрыманых адказаў, і карыстальнікі прыходзяць да высновы, што гэта не выпадковая сітуацыя — адмоваў сёлета будзе значна больш, чым раней. 

Гаворка збольшага ідзе пра грэчаскія візы, якія спрабавалі атрымаць з мэтай «турызму». Афіцыйныя прычыны адмоваў — тое, што прэтэндэнты на візу быццам недастаткова абгрунтавалі мэту і ўмовы падарожжа, а таксама не даказалі наяўнасць дастатковых сродкаў на час падарожжа. З іншага боку, у нястачы сродкаў абвінавачвалі, напрыклад, прэтэндэнтку з больш чым 2000 на рахунку.

Цяпер самыя адчайныя гатовыя падаваць заяўку на іспанскую ці італьянскую візу — за апошнюю можна аддаць ажно 2500 рублёў, затое, кажуць, верагоднасць адмовы будзе малая. Іншы варыянт — марыць пра канцэрт Макса Каржа ў Казахстане: хоць і далёка, затое віза не патрэбная.

Некаторыя беларусы проста вырашаюць адмовіцца ад канцэрта і прадаць квіток. На анлайн-платформе «Куфар» ужо шмат прапановаў набыць квіток на Каржа, і цана даходзіць ажно да 900 рублёў.

У некаторых аб’явах адкрыта кажуць — квіток прадаецца праз адмову ў візе:

«Прадаю па прычыне — не адкрылі візу, на жаль».

«Прадаю па прычыне праблем з афармленнем візы».

Чытайце таксама:

Макс Корж за тыдзень прадаў усе квіткі на канцэрт у Варшаве

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Еду на канцэрт Каржа ў Варшаву — у мяне не будзе праблем у Беларусі?

Каментары да артыкула