БЕЛ Ł РУС

«Камунарка» пачала прадаваць дубайскія цукеркі

13.03.2025 / 15:45

Nashaniva.com

Нядаўна ў афіцыйным акаўнце «Камунаркі» ў Instagram з’явілася навіна пра тое, што ў продаж паступілі доўгачаканыя дубайскія цукеркі ад беларускага вытворцы.

Купіць іх можна толькі ў фірмовай кавярні па адрасе: вул. Аранская, 18, дзе знаходзіцца вытворчасць прысмакаў, піша Tochka.by.

Адна дубайская цукерка важыць 10 г і каштуе Br2,79 за штуку.

На фабрыцы не чакалі такога попыту — ласункі разляцеліся вельмі хутка. Некаторыя пакупнікі нават пачалі скардзіцца:

«Навошта рэкламаваць тое, што выпусцілі ў абмежаванай колькасці, і ствараць штучны ажыятаж?» — напісалі ў каментарах пад допісам.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Кондитерская фабрика «КОММУНАРКА» (@kommunarka.by)

Журналісты Tochka.by таксама некалькі разоў спрабавалі набыць дубайскія цукеркі, але безвынікова. Прадаўцы кажуць, што яны разбіраюцца імгненна.

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай юбілею «Камунаркі», брэнд-менеджар Дар'я Арлова-Літвінава адзначыла, што масавага вытворчасці дубайскіх цукерак пакуль не прадбачыцца.

«Для гэтага неабходна мадэрнізаваць вытворчую лінію або, магчыма, увогуле яе змяніць. На сённяшні дзень нашы майстры робяць гэтыя цукеркі ўручную ў асобным цэху», — дадала яна.

Галоўны тэхнолаг фабрыкі Ірына Мацыгуд таксама заявіла, што не падтрымлівае ідэю масавага вытворчасці.

«Пры ручной вытворчасці дакладна захоўваюцца ўсе тэхналогіі і рэцэптура. Калі наладзіць масавую вытворчасць, прысмак будзе ўсяго толькі падобным на арыгінал», — адзначыла яна.

Ці варта чакаць дубайскі шакалад ад «Камунаркі»?

Паводле Ірыны Мацыгуд, калі выпускаць не цукеркі, а шакалад у класічным фармаце, гэта можа негатыўна адбіцца на якасці.

«Але калі па водгуках нашых пакупнікоў мы зразумеем, што людзі хочуць менавіта шакалад, то без праблем можам яго зрабіць», — запэўніла галоўны тэхнолаг.

 Аднак чакаць вялікага аб'ёму паставак шакаладу таксама не варта, — удакладнілі на фабрыцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула