Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ
Нядаўна ён абураўся, што беларусы «рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць».
Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Колем прыехалі ў Крэмль. Фота: Alexander Zemlianichenko, Pool / AP
На сустрэчу з Пуціным у Крэмль Лукашэнка прыехаў у сінім касцюме і з рэменем Hermes. Гэта вядомы французскі дом моды — вы маглі чуць пра сумку Birkin ад яго, якая стала сімвалам дастатку і марай многіх жанчын.
Падобны рэмень, як у палітыка, на сайце брэнда каштуе каля тысячы даляраў.
Цэны на афіцыйным сайце Hermes
Зрэшты, Лукашэнка не ўпершыню заўважаны з рэменем Hermes. Брэндавай спражкай палітык бліскаў яшчэ ў 2008 годзе — калі прыехаў на поле ў Салігорскі раён азнаёміцца з ходам уборачнай.
Лукашэнка інспектуе ход уборачнай у комплексе «Бальшавік—Агра» Салігорскага раёна, 2008 год
Пры гэтым сам Лукашэнка нядаўна крытыкаваў беларусаў, якія захапляюцца прэміяльнымі заходнімі брэндамі.
«Беларусы рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць, а трэба насіць сваё. І прывучаць дзяцей да гэтага», — заявіў ён на абласных «Дажынках» у Клімавічах.
Чытайце таксама:
Кашулі на гумцы і штаны навыраст. Новы дрэс-код Лукашэнкі можа нас многаму навучыць
Дарагія жанчыны! Што носяць нявесткі Лукашэнкі і колькі каштуе іх гардэроб