БЕЛ Ł РУС

Трамп паабяцаў увесці мыты ў 200% на еўрапейскі алкаголь

13.03.2025 / 20:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў увесці 200%-я мыты на імпарт еўрапейскіх алкагольных напояў, калі Еўрасаюз не адмовіцца ад свайго намеру ўсталяваць 50%-ы збор на амерыканскі віскі. Збор гэты стаў адказам на 25%-я пошліны, якімі Трамп абклаў пастаўкі еўрапейскіх сталі і алюмінію.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

«Еўрапейскі Саюз, адна з самых варожых і нядобрасумленных падатковых і тарыфных устаноў у свеце, які быў створаны з адзінай мэтай — выкарыстоўваць Злучаныя Штаты ў сваіх інтарэсах, толькі што ўвёў агідную 50%-ю мыту на віскі, — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social. —

Калі гэтае мыта не будзе неадкладна скасаванае, ЗША неўзабаве ўвядуць 200%-ю мыту на ўсе віны, шампанскае і алкагольныя напоі, якія паступаюць з Францыі і іншых краін, якія прадстаўляюць ЕС. Гэта будзе цудоўна для вытворцаў віна і шампанскага ў ЗША».

Рэакцыя Трампа стала адказам на рашэнне Еўрасаюза абкласці 50%-мі мытамі амерыканскі віскі, матацыклы Harley-Davidson і іншыя тавары на суму 26 мільярдаў еўра ($28 мільярдаў). Такі мэтанакіраваны адказ ЕС падрыхтаваў у адказ на 25%-я тарыфы супраць сталі і алюмінію, якія па рашэнні Трампа ўступілі ў сілу апоўначы 12 сакавіка.

Такім чынам, за паўтара дня стаўкі магчымых мытаў у гандлёвай вайне ўзляцелі ў восем разоў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое

Канада адказала Трампу на мыты ўвядзеннем сваіх. Трамп абяцае свае падвоіць

Трамп працягнуў гандлёвую вайну супраць Канады і зноў заявіў пра 51-шы штат як мэту

Еўрасаюз аб'явіў пра свой адказ на амерыканскія мыты

Каментары да артыкула