TikTok абмяжуе карыстанне платформай для дзяцей пасля 22:00
Так кампанія хоча дапамагчы дзецям і падлеткам сфармаваць здаровую звычку карыстання сацсеткай. Таксама ў наладах TikTok з'явіцца опцыя для бацькоў, расказалі ў прэс-службе платформы.
У прыладзе ўсталявалі і функцыю «медытацыі» — яны дапаможа псіхіцы карыстальнікаў супакоіцца пасля праглядання кароткіх ролікаў.
«Медытацыі» падлетак да 16 год будзе бачыць аўтаматычна ў раздзеле рэкамендацый, калі будзе карыстацца прыладай пасля 22:00.
Медытацыі ў TikTok. Фота: newsroom.tiktok.com
У «сямейнай функцыі» бацькі змогуць бачыць, на каго падпісаны іх дзеці і тых, каго яны заблакіравалі.
Таксама бацькі змогуць усталяваць для падлеткаў гадзіны, у якія карыстацца прыладай нельга, напрыклад, падчас заняткаў.