БЕЛ Ł РУС

Нацыянальны мастацкі музей змяніў дызайн білетаў. Як вам?

14.03.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Цяпер на іх адлюстраваны тры вясеннія творы з калекцыі музея. 

Новы дызайн уваходных білетаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Фота: тэлеграм-канал «Ваш Художественный». 

Пра абнаўленне дызайну паведамляе тэлеграм-канал «Ваш Художественный». 

Гэтай вясной пярэдні бок білетаў упрыгожаць творы Станіслава Жукоўскага «Старая сядзіба», Канстанціна Касмачова «Рэчыцкая лірычная» (фрагмент трыпціха) і Мікалая Таранды «Майская сюіта».

Новая канцэпцыя дызайну білетаў пачала рэалізоўвацца ўлетку 2023 года. Цяпер білеты абнаўляюцца пры кожнай змене сезону, і такім чынам можна сабраць сваю невялікую калекцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула