БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Арлоў адпраўляецца ў вялікі літаратурны тур: наведае 10 гарадоў у пяці краінах

14.03.2025 / 8:32

Nashaniva.com

Пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў выпраўляецца ў літаратурнае турнэ. Разам з са стваральнікам Фонда і інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» Яраславам Іванюком пісьменнік наведае 5 краін і 10 гарадоў, піша «Будзьма».

Сустрэчы ў Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Нямеччыне і Швейцарыі будуць прымеркаваныя да ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Месца: Przejście Dialogu, ul. Świdnicka 19 (падземны пераход)

Час: 18:00

Месца: Клюбоўня суполкі Пагоня, 5. května 851/70, 140 00 Praha 4-Nusle

Час: 18:00

Месца: Institut Paměti Národa, Radnická 10 Brno

Час: 18:00

Далей пісьменніка чакаюць Вена 23.03 (Аўстрыя), Мюнхен 25.03 (Нямеччына), Цюрых 28.03 (Швейцарыя), Вісбадэн 29.03 і Кёльн 30.03 (Нямеччына). А пасля Познань (02.04) і Варшава (03.04). Падрабязней пра месцы сустрэчаў можна дазнацца на старонцы Kamunikat.org.

Кожная сустрэча будзе нагодай, каб распавесці пра Беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org, якая сёлета адзначае 25-ці годдзе.

«Наш юбілей будзем адзначаць актыўнай дзейнасцю і працай, — кажа стваральнік бібліятэкі і дырэктар Фонду Яраслаў Іванюк. — Мы пачалі год выданнем дзесяці кніг. Ёсць што запрапанаваць беларусам ва ўсёй Еўропе. А калі гэта зрабіць найлепш, як не пры нагодзе нашага вялікага свята, свята свабодных беларусаў, якім ёсць Дзень Волі?»

Наведнікі сустрэчаў сярод іншага змогуць набыць кніжныя навінкі ад «Камуніката»: успаміны Ларысы Геніюш «Птушкі бяз гнёздаў», непадцэнзурныя аповесці Васіля Быкава «Мёртвым не баліць. Ліквідацыя», новы раман Андрэя Федарэнкі «Сцэнарыст», а яшчэ кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына», «Імёны Свабоды», «Каханак яе вялікасці», «Ордэн Белай Мышы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула