БЕЛ Ł РУС

Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень. Яму было 48

14.03.2025 / 19:50

Nashaniva.com

Памёр жыхар Ліды Валянцін Іваноўскі ў жніўні, піша dissidentby. 

Фота: dissidentby

Прычыны яго смерці невядомыя, удакладнілі актывісты. Мужчыну было 48 гадоў.

Валянцін Іваноўскі — жыхар Ліды, затрыманы ў ліпені 2022 года па артыкуле аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 ч. 1). Суд прыгаварыў яго да двух гадоў калоніі, адбываў тэрмін ён у Наваполацку.

У траўні 2024 года Валянцін Іваноўскі выйшаў на волю, але праз некалькі месяцаў яго не стала — мужчына памёр у жніўні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула