БЕЛ Ł РУС

Ваяроў беларускага батальёна «Волат» прымусова пераводзяць у іншыя падраздзяленні

14.03.2025 / 20:56

Nashaniva.com

Па інфармацыі добраахвотніка Дзяніса Урбановіча, украінцы робяць гэта «пад дуламі аўтаматаў».

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: полк Каліноўскага / Telegram

Паведамленне пра прымусовы перавод ваяроў «Волата» ў іншыя падраздзяленні з'явілася ў тэлеграм-канале «Мая Краіна Беларусь». Лідар «Маладога фронту» і дабраахвотнік ва Украіне Дзяніс Урбановіч пацвердзіў яе «Нашай Ніве».

«Сітуацыя такая, што трымаюць нашых беларусаў са зброяй. Што гэта такое, мы не можам зразумець», — сказаў ён.

Невядома, у якія менавіта падраздзяленні ўкраінцы пераводзяць беларусаў. Як і прычына такога рашэння.

Батальён «Волат» — адно з падраздзяленняў палка Каліноўскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула