БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Індыян-Уэлсе

15.03.2025 / 7:49

Nashaniva.com

Сёння ноччу ў паўфінале турніру, што праходзіць у гэтым амерыканскім гарадку, яна разграміла амерыканку Медысан Кіз 6:0, 6:1.

Фота: Asanka Brendon Ratnayake / AP

Другі паўфінал выйграла расіянка Міра Андрэева, якая перамагла польку Ігу Свёнтак 7:6, 1:6, 6:3.

Фінал Сабаленка — Андрэева пройдзе ў нядзелю і пачнецца ў 21:00 па беларускім часе.

Пераможца заробіць тысячу рэйтынгавых балаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула