БЕЛ Ł РУС

Сабаленка засталася першай ракеткай свету

17.03.2025 / 8:19

Nashaniva.com

А яе адрыў ад Свёнтак нават павялічыўся.

Фота: Robert Prange / Getty Images

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка хоць і прайграла фінал турніру ў Індыян-Уэлсе, засталася першай ракеткай свету, а яе адрыў ад Ігі Свёнтак нават павялічыўся. 

У Арыны 9606 рэйтынгавых балаў, у Ігі — 7375. Такім чынам адрыў складае 2231 бал.

Трэцяе месца ў рэйтынгу займае амерыканка Како Гаўф з 6063 баламі.

Беларуска Вікторыя Азаранка на 32-м месцы з 1582 баламі, Аляксандра Сасновіч — 115-я (646 балаў)

Чытайце таксама:

Туск пра выхад Сабаленкі і Андрэевай у фінал Індыян-Уэлса: Расія і Беларусь перамаглі Польшчу і ЗША. Я не рады

Каментары да артыкула