БЕЛ Ł РУС

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

19.03.2025 / 10:58

Nashaniva.com

Станіслаў Брыкін са Шклова разам з сям'ёй эміграваў у 2022-м годзе пасля палітычнага пераследу. Жонка і дзеці вярнуліся ў Беларусь, а ён пайшоў з жыцця ў інтэрнаце для бежанцаў у Літве.

Юлія Брыкіна-Барысава на прэм'еры фільма «Чужое неба» ў Мінску

18 сакавіка ў Мінску адбылася прэм'ера прапагандысцкага кіно «Чужое неба». Большую яго частку знялі падманам, але адна сапраўдная гераіня ў фільме ўсё ж была.

Жыхарку Шклова Юлію Брыкіну-Барысаву нават запрасілі на закрыты паказ — разам з міністрамі і ідэолагамі. 

Яна эмігравала з сям'ёй у 2022 годзе — пасля таго як яе мужу Станіславу Брыкіну стаў пагражаць палітычны крымінальны пераслед.

У 2020-м ён, работнік «Белтэлекама», далучыўся да забастоўкі. Таксама неаднаразова ўдзельнічаў у пратэстах.

Станіслаў Брыкін. Фота: архіў

Сям'я пражыла ў Германіі два з паловай гады, аднак урэшце Юлія з дзецьмі вырашыла вярнуцца ў Беларусь. Станіслаў застаўся ў Еўропе.

Вярнуўшыся, Юлія паўдзельнічала ў фільме прапагандыстаў. Калі адбыліся здымкі, невядома.

Як паведаміў Андрэй Стрыжак, цела Станіслава Брыкіна знайшлі 4 сакавіка 2025 года ў лагеры для ўцекачоў у літоўскім Падброддзі. Асноўная версія следства — самагубства.

«Ці ведаў Станіслаў што ягоная жонка знялася ў прапагандысцкім кіно? Невядома. Ці магла б вестка пра гэта стаць кропкай у ягоным рашэнні? Магла б», — піша Андрэй Стрыжак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула