БЕЛ Ł РУС

За скандальны гадзіннік Франака Вячоркі ўжо даюць 2500 еўра

22.03.2025 / 10:27

Nashaniva.com

Такую суму за артэфакт з гісторыяй гатовы аддаць топ-менеджар IT-кампаніі Gurtam Аляксандр Куўшынаў.

Працягваецца аўкцыён па продажы гадзінніка Франака Вячоркі. Стаўка ўзнялася да 2500 еўра.

Нагадаем, у мінулым годзе журналісты звярнулі ўвагу на дарагі гадзіннік дарадцы Святланы Ціханоўскай. Па словах Вячоркі, гэты гадзіннік яму падарыў бізнэсмен. Такая мадэль каштуе $9200 ў новым стане, але колькі людзі гатовыя заплаціць за тую, што выкарыстоўвалася некалькі гадоў?

Пасля розгаласу Вячорка вырашыў аддаць аксэсуар на дабрачыннасць. Ён абвесціў аўкцыён у сваім фэйсбуку, адзначыўшы, што аддасць гадзіннік таму чалавеку, хто зробіць найбольшы данат «на добрую беларускую справу, дапамогу палітвязням, нашым ваярам ва Украіне ці ветэранам».

Пакуль што ў змаганні за артэфакт перамагае топ-менеджар IT-кампаніі Gurtam Аляксандр Куўшынаў. Ён гатовы перавесці да дабрачыннасць 2500 еўра.

Многія памятаюць Куўшынава як айцішніка на ровары, якога затрымалі ў ліпені 2020-га, калі той ехаў падаць скаргу ў ЦВК.

Аляксандр Куўшынаў

Чытайце:«Мы наймаем людзей і ў Мексіцы, і ў Бразіліі — але лепшых за беларусаў няма». Гутарка з топ-менеджарам Gurtam і тым самым айцішнікам на ровары

Куўшынаў перабіў прапанову айцішніка і былога маладафронтаўца Змітра Жалезнічэнкі, які прапанаваў за гадзіннік Вячоркі 2000 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула