БЕЛ Ł РУС

Пяскоў сказаў, што Бедрос Кіркораў прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Але таму было 9 гадоў у 1941-м

22.03.2025 / 13:59

Nashaniva.com

На развітанні з бацькам Філіпа Кіркорава памочнік Пуціна эпічна памыліўся ў гістарычных фактах.

«Гэта ўнікальны чалавек. Ён прайшоў усю вайну, ветэран, чалавек мастацтва. Мала хто ведае, што ён быў адным з тых, хто абараняў помнік «Алёша» ў Балгарыі, — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Але Бедрос Кіркораў нарадзіўся ў 1932 годзе і ў 1941 годзе яму было дзевяць, а ў 1945-м — 13 гадоў. Звесткі ў Вікіпедыі не фіксуюць ніякіх фактаў пра ўдзел таго ў Другой сусветнай.

Журналістка Бажэна Рынска ў сваім тэлеграм-канале з'едліва пракаментавала фэйл Пяскова.

«Дзім, ты чаго? Якую вайну прайшоў Бедрос Кіркораў? Балканы? Ці можа, фінскую кампанію? У В'етнаме ваяваў? У 1941 годзе Бедросу Кіркораву 9 гадоў было. Ах да, у Чырвонай Арміі ж быў атрад ясельнай разведкі, на надзіманым крузе Дняпро фарсіравалі. Першы і адзіны акцябронак-герой Бедрос Кіркораў», — напісала яна.

Чытайце таксама:

Памёр Бедрос Кіркораў

Каментары да артыкула