БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск заклікаў супрацоўнікаў Tesla не прадаваць акцыі

22.03.2025 / 14:49

Nashaniva.com

Ілан Маск аказаўся ў складанай сітуацыі: акцыі Tesla імкліва таннеюць, а давер інвестараў і кліентаў падае.

Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Каб не дапусціць яшчэ большага абвалу, мільярдэр асабіста звярнуўся да супрацоўнікаў на сустрэчы ў офісе ў Тэхасе, у Осціне, з просьбай не прадаваць уласныя акцыі кампаніі, паведамляе Bild.

«Калі акцыі хлынуць на рынак, гэта прывядзе да новага абвалу», — заявіў Маск.

Ён паспрабаваў падтрымаць каманду, сказаўшы, што «будучыня кампаніі светлая і захапляльная», асабліва ў сферы аўтаномнага кіравання. Але і сам прызнаў: сітуацыя далёкая ад стабільнай.

«Калі чытаеш навіны, здаецца, што надыходзіць Армагеддон. Я ледзь праходжу міма тэлевізара, каб не пабачыць палаючую Tesla, — жартам дадаў ён.

Цяпер Tesla сутыкаецца з шэрагам праблем: у ЗША адклікалі амаль усе Cybertruck, у Еўропе фіксуюцца акты вандалізму супраць электрамабіляў, у Германіі ў лютым продажы абваліліся на 76,3% у параўнанні з мінулым годам — зарэгістравана толькі 1429 новых аўто.

Нягледзячы на цяжкасці, Маск анансаваў планы па выхадзе на авіяцыйны рынак. На гэтым фоне акцыі Tesla, хоць і не пайшлі ў рост, але прыпынілі падзенне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула