БЕЛ Ł РУС

У расійскай Разані мужчына жыўцом згарэў каля чашы Вечнага агню

22.03.2025 / 20:26

Nashaniva.com

Мужчына загінуў ад апёкаў на ўсім целе каля Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Разані. Пра гэта паведамілі ў Следчым упраўленні СК Расіі па Разанскай вобласці, піша РБК.

Вечны агонь у Разані. Фота: ТАСС

Інцыдэнт адбыўся раніцай 22 сакавіка, перадае мясцовы партал YA62.ru са спасылкай на крыніцу ў экстранных службах Разані. Паводле яго інфармацыі, мужчына загінуў да прыезду хуткай дапамогі, ягонае цела даставілі ў бюро судова-медыцынскай экспертызы.

Асоба загінулага пакуль не высветленая. «На выгляд мужчыну — ад 40 да 45 гадоў», — піша YA62.ru.

Мясцовыя СМІ публікуюць кадры, на якіх мужчына ляжыць каля Вечнага агню, яго цела ахоплена полымем. Загінулы мог заснуць каля чашы Вечнага агню.

Чытайце таксама:

Пажар забраў жыцці двух пенсіянераў у Слаўгарадскім раёне

Пасля пажару ў начным клубе ў Паўночнай Македоніі затрыманы 10 чалавек. У краіне — сямідзённая жалоба па загінулых

Пенсіянер падпаліў траву на могілках і памёр

Каментары да артыкула