БЕЛ Ł РУС

Гастраэнтэролаг назвала тры алеі, якія зніжаюць узровень халестэрыну

23.03.2025 / 11:57

Nashaniva.com

Некаторыя алеі варта часцей дадаваць у прыгатаваныя стравы або ўжываць у спалучэнні з іншымі прадуктамі, піша mlyn.by.

Фота: vecteezy.com

Трыма самымі карыснымі гастраэнтеролаг Калімат Багатава назвала льняны, кунжутны і гарбузовы алеі. 

«Гэтыя алеі зніжаюць узровень халестэрыну і на працу страўнікава-кішачнага тракту аказваюць такі мяккі супрацьзапаленчы эфект», — патлумачыла Багатава.

Доктар рэкамендавала ўжываць алеі ў спалучэнні з іншымі прадуктамі і дадаваць іх ужо ў гатовыя кашы або супы.

Але пры гэтым гастраэнтэролаг папярэдзіла, што прыём алеяў нашча можа справакаваць жоўцевакаменную хваробу і прыступ вострай жоўцевай колікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула