БЕЛ Ł РУС

У літоўскім МУС раскрытыкавалі прапановы па новых абмежаваннях для беларусаў

23.03.2025 / 20:8

Nashaniva.com

Ведамства лічыць, што прапанаваныя меры створаць дадатковую нагрузку на памежнікаў і Дэпартамент міграцыі, а ў некаторых выпадках іх будзе цяжка рэалізаваць.

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы выказала занепакоенасць планамі па далейшым пастражэнні абмежаванняў для грамадзян Расіі і Беларусі, піша Delfi.

У літоўскім ведамстве лічаць, што галоўную прапанову — ануляванне ВНЖ для тых расіянаў і беларусаў, якія выязджалі на радзіму больш за адзін раз за тры месяцы, — будзе складана арганізаваць.

«Дзяржаўная пагранічная служба не зможа адсачыць, калі чалавек уязджае ў Літву праз іншую краіну ЕС, напрыклад, Польшчу. А Дэпартамент міграцыі не зможа праверыць, колькі разоў грамадзянін перасёк мяжу Еўрасаюза», — заявіла намесніца міністра ўнутраных спраў Аліцыя Шчарбайце.

Таксама ў МУС Літвы заявілі, што прапанова забараніць падаваць новыя заявы на ВНЖ для беларусаў супярэчыць еўрапейскаму заканадаўству. У прыватнасці, ЕС патрабуе захоўваць права на ўз'яднанне сем'яў, а таксама не абмяжоўваць пераезд высокакваліфікаваных спецыялістаў.

На гэты момант Сейм Літвы ўжо падоўжыў нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Расіі і Беларусі да 2026 года, аднак новыя абмежаванні пакуль застаюцца на стадыі абмеркавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула