БЕЛ Ł РУС

УСУ ўзялі пад кантроль вёску ў Белгародскай вобласці Расіі 

23.03.2025 / 22:24

Nashaniva.com

Пуцінскія ваенкары пішуць, што населены пункт быў проста пакінуты расійскімі вайскоўцамі.

«Дзямідаўка, Краснаяружскі раён, Белгародская вобласць — знаходзіцца пад кантролем УС Украіны», — піша ваенкар Уладзімір Раманаў.

Як сцвярджае Раманаў, сілы, якія абаранялі Дзямідаўку, проста выйшлі з яе. Таксама быў прапушчаны момант размінавання дарогі да населенага пункта. 

«Інфармацыя пра тое, што населены пункт за намі, не тое што не адпавядае рэчаіснасці, а з'яўляецца пі***ом», — наракае ваенкар.

Іншыя расійскія ваенныя блогеры пацвярджаюць інфармацыю Раманава. Афіцыйна баі за Дзямідаўку пакуль не каментаваліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула