БЕЛ Ł РУС

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»

23.03.2025 / 23:21

Nashaniva.com

Прапагандыстка Ксенія Лебедзева цяпер пагражае жанчыне.

У гэтыя дні Луганскі тэатр гастралюе ў Мінску. У нядзелю на сцэне Белдзяржфілармоніі давалі рок-оперу «Распятае юнацтва».

Прапагандыстка БТ і зацятая прыхільніца вайны Ксенія Лебедзева напісала ў сваім тэлеграм-канале, што пакуль адны апладзіравалі са слязамі на вачах, адна з жанчын стала крычаць «Слава Украіне!».

Лебедзева абразліва называе жанчыну «нацысткай і бандэраўкай», просіць падпісчыкаў дапамогі ў ідэнтыфікацыі і пагражае наступствамі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула