БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Магілёўшчыны сабраўся будаваць у сябе ў рэгіёне тое, назвы чаго ён не ведае

23.03.2025 / 23:38

Nashaniva.com

21 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прыняў са справаздачай кіраўніцтва Магілёўскай вобласці. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася перспектыва майнінгу крыптавалюты ў рэгіёне. 

Анатоль Ісачанка

Па выніках нарады губернатар Анатоль Ісачанка расказаў супрацоўнікам дзяржСМІ, што ў Магілёўскай вобласці ўсё неабходнае, каб будаваць «дота-цэнтры». На недарэчную агаворку звярнула ўвагу «Люстэрка».

У тэкставай версіі каментара Ісачанкі дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА выправіла памылку на «дата-цэнтры», а з відэаверсіі слова «дота-цэнтры» проста выразалі. 

Агаворка Ісачанкі магла б застацца незаўважанай, калі б 23 сакавіка ў вячэрнім эфіры дзяржтэлеканал «Першы інфармацыйны» не паказаў поўную версію відэакаментара старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Дата-цэнтры — гэта вузкаспецыялізаваныя аб'екты інфраструктуры, якія забяспечваюць бесперабойную працу майнінг-абсталявання.

Dota — шматкарыстальніцкая камандная камп'ютарная гульня, распрацаваная карпарацыяй Valve.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула