БЕЛ Ł РУС

Увесну пацягнула на салодкае? Доктар расказвае, пра што гэта можа сведчыць

24.03.2025 / 11:17

Nashaniva.com

Калі вы ніколі не былі ласуном, а тут вас рэзка пацягнула на шакалад або іншыя прысмакі, задумайцеся. Магчыма, арганізм спрабуе вам сказаць нешта пра ваш стан, распавядае нутрыцыёлаг Юлія Жакотава.

Фота: vecteezy.com

Паводле доктара, калі арганізм стаў патрабаваць салодкага, то магчыма яму не хапае магнію. 

«Цяга да шакаладу можа быць звязана з тым, што ён багаты магніем (асабліва цёмны). Але чаму не цягне на бабовыя ці зеляніну, бо там магнію яшчэ больш? Шакалад звычайна яшчэ змяшчае цукар — гэта крыніца простых вугляводаў. На іх засваенне арганізму не трэба марнаваць шмат энергіі. Таму нярэдка менавіта такі прадукт арганізм выбірае ў якасці хуткай «падзарадкі», тлумачыць доктар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула