БЕЛ Ł РУС

Што плануецца размясціць у былой Валадарцы

24.03.2025 / 15:42

Nashaniva.com

Пра будучыню Валадаркі, дзе два стагоддзі была турма і СІЗА, 24 сакавіка на нарадзе ў Мінгарвыканкаме распавёў дырэктар КУП «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан, пішуць Мінск-навіны.

«Гэта адзіны замак на тэрыторыі горада. У гэтым годзе яму спаўняецца 200 гадоў. Замак да таго ж з моманту пабудовы практычна не змяніўся, і наша задача — яго захаваць», — адзначыў А.Кохан.

Па пытанні рэканструкцыі Пішчалаўскага замка быў праведзены шэраг комплексных навуковых даследаванняў. Архітэктурна-планіровачная канцэпцыя ўзгоднена.

«На тэрыторыі комплексу плануецца захаванне пяці будынкаў, — сказаў А.Кохан. —

На ніжніх паверхах плануем размясціць аб'екты грамадскага харчавання, аператарамі якіх выступяць дзяржаўныя прадпрыемствы. На паверхах вышэй мяркуецца размясціць адміністрацыйныя памяшканні. Акрамя таго, праект тэрыторыі комплексу прадугледжвае пляцоўку для культурна-масавых мерапрыемстваў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула